Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Мікалайчык дома


Рэжысэрку і грамадзкую актывістку Вольгу Мікалайчык вывезьлі з турмы на Акрэсьціна за гадзіну да вызваленьня і перавезьлі ў Цэнтральны РАУС. Як распавяла Вольга, міліцэйскую машыну падагналі непасрэдна да ганку, каб выпадкова не заўважылі тыя, хто прыйшоў яе сустракаць.

У 21:25, калі скончыўся тэрмін затрыманьня, яе адпусьцілі. Мабільнага тэлефона з сабой у яе не было.

Цяпер Вольга Мікалайчык дома, сярод сяброў.

Вольга Мікалайчык была арыштаваная на 5 сутак разам з удзельнікамі акцыі ў памяць пра першых ахвяраў зь «Нябеснае сотні», якая прайшла каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску 22 студзеня. Яна адседзела свой тэрмін у камэры на 5 чалавек — з усімі, як кажа Вольга, ёй было няцяжка знайсьці агульную мову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG