Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала Расею краінай-агрэсарам


Вярхоўная Рада Ўкраіны

Вярхоўная Рада Ўкраіны

У Вярхоўнай Радзе сёньня быў прыняты зварот да міжнародных арганізацый аб прызнаньні груповак «ЛНР» і «ДНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі, а таксама аб прызнаньні Расеі краінай-агрэсарам.

Заява накіраваная ў ААН, Эўрапарлямэнт, Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы, Парлямэнцкую асамблею НАТО, Парлямэнцкую асамблею арганізацыі ГУАМ, а таксама у нацыянальныя парлямэнты краін-партнэраў Украіны.

«Вярхоўная Рада прызнае Расейскую Фэдэрацыю дзяржавай-агрэсарам і заклікае міжнародных партнэраў Украіны не дапусьціць беспакаранасьці вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасьці, зробленых з самага пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны», — адзначаецца ў звароце.

Парлямэнт Украіны просіць адрасатаў звароту «прызнаць РФ дзяржавай-агрэсарам, якая ўсебакова падтрымлівае тэрарыстаў, блякуе дзейнасьць Рады бясьпекі ААН, чым ставіць пад пагрозу міжнародны мір і бясьпеку. А так званыя „ДНР“ і „ЛНР“ — прызнаць тэрарыстычнымі арганізацыямі».

«Украіна застаецца аб’ектам ваеннай агрэсіі з боку Расейскай Фэдэрацыі, якую РФ робіць, апроч іншага, і шляхам падтрымкі і забесьпячэньня маштабных тэрарыстычных нападаў. Менш чым за два тыдні ў выніку ваенных абстрэлаў і дзеяньняў тэрарыстаў, падтрыманых Расеяй, у Валнавасе, Данецку і Марыюпалі загінула больш за 50 цывільных грамадзянаў Украіны», — гаворыцца ў заяве.

У дакумэнце падкрэсьліваецца, што «Расея і тэрарысты, якія ёй падтрымліваюцца, ня хочуць выконваць менскія дамоўленасьці, якія на сёньня застаюцца адзінай міжнародна прызнанай асновай для мірнага ўрэгуляваньня».

XS
SM
MD
LG