Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго чакаць ад сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным — спрачаюцца Саўка ды Грышка Вольскага


Саўка і Грышка: Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:35 0:00

Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!

Музычныя герои Лявона Вольскага ўсхваляваныя навіной, што блізкім часам мае адбыцца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна.

Саўка:

Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!
Гаварыць інцярэсна так будзет ім.
Вып’юць чаю зь пячэнькай ці пудзінгам.
Лукашэнка устрэціцца з Пуціным.

Грышка:

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным.
Ну, а Пуцін — інтрыгу закруціць ён.
У братэрскай такой атмасфэры ён
Аднавіць паспрабуе імпэрыю.

Саўка:

Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!
Можэт, дажэ ані пацалуюцца,
А патом цемы ўсе ператруць яны.
Лукашэнка устрэціцца з Пуціным.

Грышка:

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным.
Гэта будзе цяпер ужо, ў студзені.
Пагавораць пра нафту таварышы,
Кожны дулю ў кішэні трымаючы.

Саўка:

Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!
Атнашэнья нямнога запутаны...
Дак распутаюцца ўскорэ пусьць яны!
Лукашэнка устрэціцца з Пуціным.

Грышка:

Вось такія банальныя рэчы...
І што ж вынікам будзе сустрэчы
Аляксандра Рыгорыча Першага
І Ўладзіміра Краснае Сонейка?
Карацей, трэба ў крамы бегчы нам
І купляць «Соні» і «Панасонікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG