Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паведамляецца, што ў нью-ёркскім раёне Бронкс быў арыштаваны 39-гадовы Яўген Буракоў, які павінен паўстаць перад судом. Іншыя двое, Ігар Спорышаў, якому 40 гадоў, і 27-гадовы Віктар Паддубны больш не пражываюць у Злучаных Штатах, і, як паведамляе ФБР, не былі арыштаваныя.

Акрамя таго, яны былі абароненыя дыпляматычным імунітэтам. Спорышаў працаваў гандлёвым прадстаўніком Расеі ў Нью-Ёрку, Паддубны — аташэ пры расейскім пастаянным прадстаўніцтве ў ААН.

Згодна з апублікаваным абвінаваўчым дакумэнтам, сярод галоўных задач абвінавачаных быў збор інфармацыі аб новых патэнцыйных амэрыканскіх санкцыях супраць расейскіх карпарацый і індывідуальных асоб, а таксама аб разьвіцьці альтэрнатыўных крыніц энэргіі ў ЗША.

У дакумэнце ўтрымліваюцца зьвесткі пра спробы вярбоўкі абвінавачанымі амэрыканскіх грамадзян і замежнікаў, якія стала пражываюць у Злучаных Штатах і працуюць у буйных амэрыканскіх кампаніях. У абвінаваўчым заключэньні прыведзеныя прыклады выкарыстаньня расейскімі агентамі расейскіх СМІ для збору выведвальных зьвестак пад прыкрыцьцём журналісцкай дзейнасьці.

Расьсьледаваньне дзейнасьці супрацоўнікаў СВР пачалося неўзабаве пасьля выкрыцьця і арышту ў Нью-Ёрку ў 2010 годзе дзесяці агентаў расейскай службы вонкавай выведкі. Злачынная дзейнасьць тройкі працягвалася зь вясны 2012 да верасьня 2014 года.

Паведамляецца, што Буракоў працаваў у офісе расейскага банка на Манхэтэне. Усе трое былі агентамі службы зьнешняй разьведкі Расеі, інфармуюць ўлады ЗША.

XS
SM
MD
LG