Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі актор ваяваў на баку «Ісламскай дзяржавы» і загінуў


Вадзім Дарафееў

Вадзім Дарафееў

Папулярны 31-гадовы расейскі актор Вадзім Дарафееў быў забіты ў час удзелу ў баявых дзеяньнях на баку экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сірыі.

Аб гэтым паведамляецца ў сацыяльных сетках і гісторыя бурна абмяркоўваецца ў інтэрнэце.

Паводле паведамленьняў, Вадзім Дарафееў, які, верагодна, прыняў іслам у студзені 2014 года, пакінуў жонку і двух маленькіх дзяцей без папярэджаньня некалькі месяцаў таму для таго, каб выехаць у Сірыю і далучыцца да групоўкі «Ісламская дзяржава».

Дарафееў здымаўся ў некалькіх расейскіх фільмах і сэрыялах, у тым ліку ў фільме «Дачка якудзы», зьнятай у 2010-м годзе камэдыі аб 10-гадовай дачкі японскага якудзы, якая губляецца ў Расеі. Апошняя праца Дарафеева перад ад’ездам у Сірыю была роляй у тэлевізійным дэтэктыўным сэрыяле «Балаболаў».

Ніякіх зьвестак аб прыняцьці Дарафеевым радыкальнай формы ісламу раней не паведамлялася, аднак, як лічаць агульныя знаёмыя, ён, верагодна, прыняў іслам за некалькі месяцаў да ад’езду ў Сірыі, і зрабіў ён гэта разам з іншым акторам, яго сябрам Леанідам Целяжынскім.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG