Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдытны рэйтынг Расеі панізіўся да «сьмецьцевага»


Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s панізіла сувэрэнны крэдытны рэйтынг Расеі. Па абавязацельствах у валюце рэйтынг знаходзіцца на ўзроўні BB +. Далейшы прагноз застаецца нэгатыўным.

Да гэтага на працягу дзевяці месяцаў рэйтынг Расеі быў на адну прыступку вышэйшы — на ўзроўні BBB-, які гаворыць аб дастатковай здольнасьці выконваць абавязацельствы. Зьніжэньне да BB + перавяло ацэнку надзейнасьці Расеі з пункту гледжаньня крэдытораў з «інвэстыцыйнай» катэгорыі ў «спэкуляцыйную». На практыцы гэта азначае пераход рэйтынгу дзяржавы для інвэстараў са спрыяльнага для ўкладаньня грошай у неспрыяльны. У дзелавой асяродзьдзі такі рэйтынг называюць «сьмецьцевым».

Адразу пасьля аб’явы аб новым рэйтынгу рэзка апусьціўся рынкавы курс рубля — з 66,40 да 68,50 — 69 рублёў за даляр ЗША.

У апошні раз рэйтынг Расейскай Фэдэрацыі па абавязацельствах у замежнай валюце знаходзіўся на ўзроўні BB + роўна 11 гадоў таму, да канца студзеня 2004 году. З тых часоў ён рос аж да канца 2008 году. Затым, пасьля невялікага зьніжэньня, ён заставаўся стабільным — да падзеяў ва Ўкраіне. У пачатку сёлетняга году рэйтынгі РФ таксама панізіла агенцтва Fitch. Паводле вэрсіі гэтай кампаніі, Расея пакуль не перайшла рысу «сьмецьцевага рэйтынгу», аднак прагноз Fitch з гэтай нагоды таксама нэгатыўны.

Трэці буйны гулец рынку прагнозаў, Moody’s, пакуль не аб’яўляла аб зьмене сваёй ацэнкі плацежаздольнасьці Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG