Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 студзеня: 70-я гадавіна вызваленьня Асьвенціму


Рака Убарць. Маркоўскі, Лельчыцкі раён - аўтар Дзмітрый Некрашэвіч

Рака Убарць. Маркоўскі, Лельчыцкі раён - аўтар Дзмітрый Некрашэвіч

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год.Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У кнігарні «логвінаЎ» у Менску адбудзецца прэзэнтацыя «Кнігі памылак», паэтычнага зборніка Юлі Цімафеевай. У імпрэзе возьмуць удзел перакладчыца і літаратурны крытык Ганна Янкута, перакладчыца Кацярына Маціеўская, паэт, перакладчык, музыка Уладзь Лянкевіч. Пра Юліну творчасьць і «Кнігу памылак» распавядзе рэдактар кнігі Альгерд Бахарэвіч. Віртуальнае прывітаньне аўтарцы і чытачам кнігі перадасьць беларуская паэтка Вальжына Морт, якая жыве ў ЗША. На прэзэнтацыі можна будзе пачуць вершы ў выкананьні аўтаркі, як тыя, што ўвайшлі ў кнігу, так і зусім новыя, а таксама атрымаць адказы на пытаньні. Пачатак а 19.00.

У Літаратурным музэі Петруся Броўкі (Менск, вул. К. Маркса, 30) адбудзецца адкрыцьцё выставы карыкатураў часопісу «Вожык»: «Мастакі — народ такі!..» Пачатак а 16.00.

У Польшчы — урачыстыя захады з нагоды 70-й гадавіны вызваленьня канцлягеру Асьвенцім Савецкай Арміяй. Ва ўрачыстым адзначэньне гадавіны на месцы былога нацысцкага лягеру сьмерці возьмуць удзел прадстаўнікі 40 дзяржаваў ды каля 300 былых вязьняў канцлягеру.

У гісторыі:

1527 — перамога войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім над войскам крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы.

1913 — Адбылася першая пастаноўка камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка». П’есу паставілі ў Вільні сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка пад кіраўніцтвам Алеся Бурбіса.

1945 — Савецкая Армія вызваліла вязьняў канцлягеру Асьвенцім.

У памяці:

1756 — нарадзіўся Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.

1826 — нарадзіўся Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын, расейскі пісьменьнік.

1901 — памёр Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1935 — нарадзіўся Зінові Бабій, беларускі опэрны сьпявак.

2010 — памёр Джэром Дэвід Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік.

Цытаты:

«Расейская ўлада павінна трымаць свой народ у стане пастаяннага зьдзіўленьня».

«Калі я засну і прачнуся праз сто гадоў і мяне спытаюць, што цяпер адбываецца ў Расеі, я адкажу: п’юць і крадуць».

«Самыя дрэнныя законы — у Расеі, але гэты недахоп кампэнсуецца тым, што іх ніхто не выконвае».

​Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG