Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Украіны ўвёў надзвычайнае становішча ў Данбасе


"Ня блытайце з ваенным становішчам«,— заявіў прэм’ер Украіны Арсеній Яцанюк.

Кабінэт міністраў Украіны прыняў рашэньне аб увядзеньні рэжыму надзвычайнай сытуацыі ў Луганскай і Данецкай абласьцях і ўвядзеньні рэжыму павышанай гатоўнасьці на тэрыторыі Ўкраіны дзеля бясьпекі грамадзян, — паведамляе ўкраінскі тэлеканал Громадьске. ТВ

«У адпаведнасьці з Кодэксам грамадзянскай абароны Ўкраіны Кабінэт міністраў прыняў рашэньне аб прызнаньні надзвычайнай сытуацыі на дзяржаўным узроўні. Урад Украіны прыняў рашэньне аб увядзеньні рэжыму надзвычайнай сытуацыі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей», — сказаў прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк на пасяджэньні ўраду.

Увядзеньне гэтага рэжыму прадугледжвае інфармаваньне грамадзян пра наяўнасьць лекаў, харчаваньня, тэхнікі, вучэньні па грамадзянскай абароне, звакуацыю з гарадоў, наяўнасьць бамбасховішчаў і да таго падобнае.

«Ня блытайце з ваенным становішчам. Гэта кругласутачная праца камісіі па надзвычайных сытуацыях з рэгіянальнымі дзеля працы з насельніцтвам», — падкрэсьліў прэм’ер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG