Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З садку выключаць будуць, але ў індывідуальным парадку


Новы міністар адукацыі Міхаіл Жураўкоў падтрымаў ініцыятыву віцэ-прэм’ера Натальлі Качанавай аб выключэньні дзяцей з садкоў «за прагулы».

Рашэньне пра выключэньне дзіцяці зь дзіцячага саду неабходна прымаць індывідуальна, старанна разабраўшыся ў кожнай канкрэтнай сытуацыі. Пра гэта заявіў у эфіры праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» міністар адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.

Міхаіл Жураўкоў
Міхаіл Жураўкоў

«Ёсьць выпадкі, калі дзеці і 30 дзён, і больш ня ходзяць у дзіцячы сад, таму што бацькі зьехалі кудысьці працаваць за межы горада або рэспублікі. Я б сказаў так: у кожным канкрэтным выпадку трэба падыходзіць вельмі індывідуальна, разьбірацца, старанна глядзець, што за сытуацыя, чаму дзіця не наведвае садок. Падыходзіць такім чынам, што ўсіх агулам выключаць, нельга», — адзначыў Міхаіл Жураўкоў.

Пры гэтым ён канстатаваў, што ў ініцыятыве адлічваць дзяцей з садкоў за прагулы ёсьць рацыянальнае зерне.

На пачатку студзеня віцэ-прэм’ер Беларусі Натальля Качанава заявіла днямі ў інтэрвію журналістам, што лічыць няправільнай сытуацыю, калі бацькі ня водзяць сваіх дзяцей у дзіцячы садок бяз важкіх прычынаў. Качанава заявіла, што гэтае пытаньне патрабуе вырашэньня «матэрыяльным рычагом», альбо варта зусім пазбаўляць такую сям’ю месца ў садочку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG