Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель зноў упаў у адносінах да даляра


Затое вырас у адносінах да эўра і расейскага рубля.

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак 26 студзеня новы курс беларускай валюты да даляра ЗША склаў 15 100 рублёў за 1 даляр.

Такім чынам, беларускі рубель патаньнеў на 190 рублёў у параўнаньні зь мінулай пятніцай.

У адносінах да эўра беларускі рубель умацаваўся на 10 рублёў — да 16 910 рублёў за эўра. У адносінах да расейскага рубля беларуская валюта вырасла на 6 пунктаў — да курсу 229,5 беларускага рубля за адзін расейскі.

XS
SM
MD
LG