Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафэсійны аптымізм


Жан Анарэ Фраганар, «Маладая чытачка» (1776)
Жан Анарэ Фраганар, «Маладая чытачка» (1776)

Агульнавядома: гуманітарныя дысэртацыі пішуцца паводле аднаго шаблёну. Калі дысэртант мае ўяўленьне аб прадмеце, то спакаваць яго ў годную структуру можа любы адэкватны «ўтаямнічаны», ён жа — навуковы кіраўнік. Калі ня мае — кіраўнік запіхвае ў чужую дысэртацыю свае ідэі. А часьцей — сумяшчае гэтыя навуковыя «па» ў агульным танцы.

Учора прыходзіла магістрантка-карэянка: разумная, энэргічная, скончыла лінгвістычны унівэрсытэт і прагне пісаць працу па арт-мэнэджмэнце. Кажа сарамліва: «Толькі вось я ў ім ня вельмі разьбіраюся. Дыплём я пісала па Мандэльштаме». Адказваю: «Якое супадзеньне! Я таксама больш разьбіраюся ў Мандэльштаме, чым у арт-мэнэджмэнце»...

Сяджу вось, спампоўваю кніжкі па арт-мэнэджмэнце. Мая прафэсія вучыць аптымізму.

Юлія Чарняўская

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG