Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заклікала да аднаўленьня перамоваў у Менску


МЗС Беларусі таксама спачувае сем’ям ахвяраў тэракту ў Марыюпалі.

МЗС Беларусі выступіў з заявай, у якой зазначаецца, што «ў Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем успрынятыя трагічныя падзеі ва Ўкраіне, зьвязаныя з гібельлю мірных жыхароў горада Марыюпаля 24 студзеня 2015 году».

Выказваем глыбокія спачуваньні родным і блізкім загінулых. Насуперак заклікам міжнароднай грамадзкасьці і здароваму сэнсу канфлікт на ўсходзе Ўкраіны працягвае разрастацца.

«Выказваем глыбокія спачуваньні родным і блізкім загінулых. Насуперак заклікам міжнароднай грамадзкасьці і здароваму сэнсу канфлікт на ўсходзе Ўкраіны працягвае разрастацца. Неабходна неадкладна распачаць дзейсныя захады дзеля спыненьня агню і недапушчэньня гібелі людзей. Падтрымліваем імкненьне трохбаковай кантактнай групы правесьці як мага хутчэй прамыя перамовы ўсіх удзельнікаў, якія падпісалі дакумэнты ў Менску. Гатовыя аказаць любое неабходнае садзейнічаньне для гэтай сустрэчы», — адзначаецца ў заяве.

У выніку абстрэлу Марыюпаля сыстэмамі залпавага агню «Град» і «Ўраган» у суботу загінулі 30 чалавек, параненыя каля сотні. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў гэтую атаку «злачынствам супраць чалавечнасьці». Украінскі ўрад усклаў адказнасьць на расейскага прэзыдэнта. Паводле назіральнікаў АБСЭ, абстрэл быў ажыцьцёўлены з тэрыторыі, якую кантралююць расейскае войска і прарасейскія баевікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG