Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Трусаў: «Уладам ня трэба ні беларускамоўнага ўнівэрсытэту, ні нават факультэту»


Алег Трусаў

Алег Трусаў

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны атрымала адказ Міністэрства адукацыі на зварот аб стварэньні Нацыянальнага ўнівэрсытэту з навучаньнем на беларускай мове. Зварот ТБМ быў накіраваны ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзыдэнта, а адказ падпісаны першым намесьнікам міністра адукацыі В. Богушам.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначыў:

Зварот быў накіраваны ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзыдэнта, яны „адфутболілі“ яго ў Міністэрства адукацыі.

«Зварот быў накіраваны ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзыдэнта, яны „адфутболілі“ яго ў Міністэрства адукацыі. То бок фактычна ўлады адказалі нам вуснамі першага намесьніка міністра адукацыі Богуша, што ня трэба ім унівэрсытэту з навучаньнем па-беларуску, і нават факультэту ня трэба».

Міністэрства інфармацыі на трох з паловай старонках падрыхтавала справаздачу: ідзе пералік «устаноў, якія ўносяць значны ўклад у разьвіцьцё беларускай мовы і культуры», паведамляецца, што ў «кожнай установе вышэйшай адукацыі выкладаецца абавязковая дысцыпліна „Беларуская мова (прафэсійная лексыка)“», што «выдаюцца вучэбныя дапаможнікі на беларускай мове», што «ў значнай колькасьці ВНУ створаны вучэбныя групы, у якіх студэнты навучаюцца на рускай і беларускай мове».

У сярэдзіне другой старонкі справаздачы «замаскіраваны» адказ: «Стварэньне асобнага беларускамоўнага факультэта ў БДУ на сучасным этапе не дазволіць якасна арганізаваць вучэбны працэс пры наяўнасьці разнапрофільных спэцыяльнасьцяў і спэцыялізацыяў».

А завяршаецца справаздача Мінадукацыі такой фразай: «У выпадку нязгоды з дадзеным адказам Вы маеце права абскардзіць яго ў парадку, устаноўленым заканадаўствам».

Днямі ТБМ накіравала звароты ў Палату прадстаўнікоў — з патрабаваньнем «як мага хутчэй унесьці ў дзейнае беларускае заканадаўства зьмены, накіраваныя на забесьпячэньне належнага статусу беларускай мовы», а таксама старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі — аб пашырэньні беларускай мовы на ТБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG