Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя падтрымкі Надзеі Саўчанкі ў Менску


Сёньня а 18-й гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ адбудзецца вечар салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка, якая галадае ў маскоўскай турме на знак пратэсту супраць незаконнага арышту.

Вечар пойдзе ў рамках глябальнай глябальнай акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі і прымеркаваны да адкрыцьця 26 студзеня зімовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, сябрам якой абраная Надзея Саўчанка. Калі яе не адпусьцяць на адкрыцьцё студзеньскай сэсіі, гэта створыць прэцэдэнт у гісторыі Рады Эўропы, калі адна з краін-сябраў, Расея, трымае ў зьняволеньні дэлегата іншай краіны.

Вярхоўная Рада Украіны ўключыла Надзею Саўчанку, якая зьяўляецца народным дэпутатам ад «Бацькаўшчыны», у склад дэлегацыі Вярхоўнай Рады ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Расея абвінаваціла ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў у Данбасе мінулым летам. Сама яна ўсё абвінавачваньні абвяргае, яе абарона настойвае, што Саўчанка выкралі і прымусова вывезьлі з тэрыторыі Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG