Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама выключыў магчымасьць вайны з Расеяй


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў нядзелю выказаў глыбокую занепакоенасьць ракетным абстрэлам Марыюпаля, у выніку якога загінулі 30 чалавек і больш за 90 атрымалі раненьні.

Знаходзячыся зь дзяржаўным візытам у Дэлі, Абама заявіў, што ЗША занепакоеныя апошнім парушэньнем рэжыму спыненьня вагню на ўсходзе Ўкраіны.

Абама абвінаваціў у эскаляцыі сытуацыі ў Данбасе «сэпаратыстаў, якіх, як ён выказаўся, падтрымлівае Расея, падаючы ім абсталяваньне, фінансы, аказваючы дапамогу ў правядзеньні ваенных вучэньняў і пасылаючы ў гэты рэгіён расейскіх вайскоўцаў».

Амэрыканскі прэзыдэнт дадаў, што Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі ўзмоцняць ціск на Расею, адзначыўшы, што ў гэтым напрамку будуць разгледжаныя ўсе магчымасьці, за выключэннем ваеннага супрацьстаяньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG