Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёсавызначальныя парлямэнцкія выбары праходзяць у Грэцыі


У Грэцыі праходзяць парлямэнцкія выбары, па выніках якіх, як чакаецца, можа прыйсьці да ўлады партыя «СІРЫЗА». Фаварыт гонкі выступае супраць жорсткіх захадаў эканоміі, што можа пагражаць адносінам Грэцыі зь міжнароднымі крэдыторамі.

Сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што левая партыя Алексіс Цыпраса «СІРЫЗА» мае перавагу прыкладна ў 4% над уладнай кансэрватыўнай партыяй «Новая дэмакратыя», якую ўзначальвае прэм'ер-міністар Андоніс Самарас.

Беспрацоўе ў Грэцыі ў цяперашні час складае каля 25%, эканоміка скарацілася на чвэрць з пачатку крызісу ў эўразоне. Кіраўнік ураду адзначыў, што прыход да ўлады партыі «СІРЫЗА» быў бы асабліва небясьпечны зараз, калі захады строгай эканоміі толькі сталі даваць вынікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG