Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня адзначаюць Міжнародны дзень без інтэрнэту


Галоўная мэта дадзенага сьвята — цалкам адцягнуць людзей ад кампутараў і глябальнай сеткі хоць бы на адзін дзень.

Міжнародны дзень без інтэрнэту адзначаецца сусьветнай інтэрнэт-супольнасьцю штогод у апошнюю нядзелю студзеня.

Галоўная мэта дадзенага сьвята — цалкам адцягнуць людзей ад кампутараў і глябальнай сеткі хоць бы на адзін дзень, каб пражыць гэты дзень выключна ў «рэальным жыцьці», мець зносіны зь іншымі толькі «ўжывую» або прысьвяціць яго свайму любімаму хобі (вядома ж, не зьвязанаму з інтэрнэтам).

Сваю гісторыю гэтае сьвята вядзе з пачатку 2000-х гадоў, а ініцыятарам яго ўсталяваньня, па адных дадзеных, зьяўляецца «Брытанскі Інстытут сацыяльных вынаходніцтваў», а па іншых — брытанскі некамэрцыйны онлайн-праект «DoBe.org».

Адзінае, што вядома дакладна — арганізатарамі Міжнароднага дня без інтэрнэту сталі актыўныя, прасунутыя інтэрнэт-карыстальнікі. За дзесяць гадоў колькасьць карыстальнікаў сеткі інтэрнэт павялічылася, па некаторых дадзеных, у 5 разоў — да 3 мільярдаў чалавек. Да таго ж, сярэдняя хуткасьць інтэрнэт-злучэньня за гэтыя гады павялічылася больш чым у 30 разоў, што значна пашырыла межы інтэрнэт-магчымасьцяў.

XS
SM
MD
LG