Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стралкоў-Гіркін прызнаўся, што ўлады і сілавікі ў Крыме не падтрымлівалі сэпаратыстаў


Толькі наяўнасьць расійскіх войскаў у Крыме дазволіла далучыць рэгіён да Расеі, — сказаў ён.

Адзін з былых кіраўнікоў штурмавых атрадаў «ДНР», палкоўнік ФСБ Ігар Гіркін (Стралкоў), заявіў у эфіры тэлебачаньня, што «апалчэнцы» зганялі дэпутатаў Крыму галасаваць за аддзел ад Украіны.

«Я ў Крыме быў з 21 лютага. На бок насельніцтва перайшоў толькі „Беркут“, астатнія МУС знаходзіліся пад уладай Кіева і выконвалі яго загады. Так, выконвалі неахвотна, абы-як. Я ўбачыў, што ніякай падтрымкі органаў дзяржаўнай улады ў Сымфэропалі, дзе я канкрэтна знаходзіўся, не было. Дэпутатаў зьбіралі апалчэнцы, што ўжо там казаць. Каб загнаць іх у залю, каб яны прынялі. Так, я быў адным з камандзіраў гэтых апалчэнцаў. Пра войска я наагул не кажу: яно як падпарадкоўвалася Кіеву, так і працягвала падпарадкоўвацца. Таксама неахвотна, я вёў перамовы, іх пачынаў. Большая частка аддзелаў засталася верная Кіеву і выйшла з тэрыторыі Крыму», — расказаў Гіркін.

Прарасейскі сэпаратыст таксама падкрэсьліў:

«У Данецку і Луганску калі б стаялі расейскія марскія пехацінцы, было б тое самае. І ў Харкаве, і ў Адэсе... Была б вайсковая падтрымка ў іншых рэгіёнах — была б такая самая аглушальная бяскроўная перамога, як у Крыме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG