Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларускім НТВ паказалі мастацкі фільм пра «бандэраўскую» банду і гераічных расейцаў


Як паведамляе суполка МКБ, фільм «Русский характер» паказалі ў суботу вечарам на «НТВ-Беларусь».

На сайце Белта з тэлепраграмы выдалілі інфармацыю пра паказ гэтага фільму.

2013 год. Сюжэт фільму разгортваецца ў Крыме да расейскай акупацыі. Сваё дзяцінства Максім Фадзееў правёў у пасёлку каля Севастопаля, потым ён паехаў вучыцца ў Сувораўскую вучэльню, ажыцьцяўляючы мару стаць мараком. Прайшлі гады, і Максім, ужо афіцэр расейскага флёту, прыяжджае ў Крым на пахаваньне дзеда, дзе сутыкаецца з бандай «бандэраўцаў», якая тэрарызуе мясцовае насельніцтва. Былы сябра дзяцінства, цяпер начальнік мясцовага аддзелу міліцыі, запэўнівае, што нічога ня здарылася і раіць «москалыку» зьяжджаць назад у Піцер, інакш будзе кепска.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG