Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter: «Калі пачнецца ядзерная вайна, ААН будзе мець 7 хвілінаў, каб выказаць заклапочанасьць»


21 студзеня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылося пасяджэньне Рады бясьпекі ААН па сытуацыі ва Ўкраіне. На пасяджэньні некалькі прадстаўнікоў розных краін адзначылі, што Расея і ў далейшым падтрымлівае сэпаратыстаў на Данбасе, у той час як сталы прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін усё адмаўляў і называў прапагандай. Выказваньні пастаяннага прадстаўніка Расеі не пакінулі абыякавымі карыстальнікаў сацсетак, — паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

Акрамя таго, блогеры на гэтым тыдні высьмейвалі завочны арышт Януковіча, сьмяяліся з «прэзыдэнта міру» Парашэнкі і актыўна заклікалі выйсьці на мітынгі падтрымкі ўкраінскай лётніцы Надзеі Саўчанкі.

Пакуль сродкі масавай інфармацыі сачылі за пасяджэньнем Рады бясьпекі ААН і вялі актыўныя твітэр-трансьляцыі сказанага, звычайныя карыстальнікі Twitter і сеткі Facebook абураліся выступамі некаторых пастаянных прадстаўнікоў у ААН.

Адна з карыстальніц Twitter адзначыла, што Рада Бясьпекі ААН паступова пераўтвараецца ў вядомае ў Расеі шоў «Дом-2», толькі «Дом-2» лепшы, таму што там чалавека, які ўсім не падабаецца, можна выгнаць.

Адзін з карыстальнікаў вырашыў пагуляць з прадстаўніком Расеі на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН у так званае «ватовае Бінга» — гульню, якую нядаўна прыдумалі ўкраінцы. (Сутнасьць яе заключаецца ў тым, што пры зносінах ў сацсетках з прарасейска настроеным чалавекам трэба закрэсьліваць характэрныя для яго поглядаў словы і выразы ў спэцыяльнай табліцы).

Прыведзеная цытата з выступу пастаяннага прадстаўніка Расеі ў ААН Віталя Чуркіна ўразіла блогераў сваёй рэзкасьцю. Адзін з карыстальнікаў твітэра нават зьмяніў сваё імя на «сарваўся з нарэзкі» і арганізаваў у твітэры альтэрнатыўную тэкставую трансьляцыю пасяджэньня Рады бясьпекі ААН, дадаючы да сказанае ўдзельнікамі ўласныя сатырычныя камэнтары.

Вось што з гэтага атрымалася:

Парашэнка - прэзыдэнт міру і галяктыкі

На гэтым тыдні прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступаў у Цюрыху ў рамках Special Churchill Lecture 2015 «Я прэзыдэнт міру, а не прэзыдэнт вайны», - адзначыў кіраўнік дзяржавы падчас выступу. І падкрэсьліў, што сьвет павінен рэагаваць на тэрарызм рашуча: «Ім нас не запалохаць, таму што мы разам і мы моцныя».

Пасьля ў Twitter прэзыдэнта зьявілася некалькі цытат зь яго выступу.

Гэтая фраза спадабалася карыстальнікам Twitter настолькі, што стала падставай для жартаў. Адразу ж блогеры прыдумалі асобны хэштэг #JeSuisPresident для таго, каб троліць украінскага прэзыдэнта.​

Завочна арыштаваны Януковіч

Дасталася трохі на гэтым тыдні ад карыстальнікаў сацыяльных сетак і чацьвёртаму прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу. Як паведаміла Генпракуратура, Пячэрскі райсуд Кіева выбраў для яго мерай стрыманьня ўзяцьце пад варту.

Сьвет рыхтуецца мітынгаваць у падтрымку Саўчанкі

У панядзелак, 26 студзеня, адкрываецца студзеньская сэсія Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. У гэты дзень Надзея Саўчанка як сябра ПАРЭ набывае міжнародны дыпляматычны імунітэт.

Пратакол аб прывілеях і імунітэтах сябраў ПАРЭ пакуль не прымусіў Расею вызваліць украінскую лётніцу. Таму 26 студзеня ўкраінскія абшчыны сьвету плянуюць выйсьці на акцыі ў падтрымку вызваленьня Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў расейскім СІЗА. Ужо цяпер у больш за 15 краінах сьвету рыхтуюць плякаты для пікетаў пасольстваў Расейскай Фэдэрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG