Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку абстрэлу баявікамі Марыюпаля загінулі прынамсі 15 чалавек


Паводле дадзеных МУС Украіны, баявікі абстралялі жылы сэктар Марыўпаля. Ужо вядома пра 15 загіблых на месцы здарэньня цывільных асобаў.

У Марыюпаль накіраваліся назіральнікі АБСЭ. «У асноўным грамадзяне ў момант трапленьня снарадаў знаходзіліся на вуліцы. З пацярпелымі працуе служба хуткай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленьні. Паводле МУС, 46 грамадзян атрымалі аскепкавыя раненьні. Сярод пацярпелых — 12-гадовая дзяўчынка.

Усе пацярпелыя дастаўленыя ў лячэбныя установы горада.

Таксама пад абстрэл баявікоў патрапілі блёкпосты: адзін у пасёлку Вінаграднае, другі на выезьдзе з горада ў Новаазоўск.

Як паведамілі ў эфіры «5 каналу», стала вядома аб гібелі аднаго вайскоўца ў выніку абстрэлу, інфармацыя аб колькасьці параненых удакладняецца.

Паводле дадзеных палка «Азоў», у Марыюпалі гарыць супэрмаркет «Сильпо», у зоны паразы пашкоджаныя машыны, у раёне 5 школы і Кіеўскага рынку усё зацягнута дымам, трапленьня ва «Усходнім» жилмассиве — па вул. Станіслаўскага прамое трапленьне ў жылы дом. Адзін з дамоў цалкам разбураны прамым пападаньнем снарада, гарыць таксама царква. Дзьмітры Тымчук, прадстаўнік групы «Інфармацыйны супраціў», паведамляе, што на Марыўпальскім накірунку дзейнічаюць ад 800 да 1000 баявікоў і расейскіх наёмнікаў.

У Марыўпаль накіраваліся назіральнікі АБСЭ.

XS
SM
MD
LG