Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Скандальны «Левіяфан» атрымаў прэмію Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расеі


Андрэй Зьвягінцаў стаў лепшым рэжысэрам 2014 на думку кінаакадэміі «Залаты арол». У галоўнай намінацыі «Найлепшы фільм» кінапрэміяй «Залаты арол» уганараваная карціна Мікіты Міхалкова «Сонечны ўдар».

Цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй нацыянальнай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расеі «Залаты арол» прайшла ў пятніцу ў 1-ым павільёне «Масфільму», паведамляюць карэспандэнты ТАСС.

У намінацыі «Найепшая жаночая роля ў кіно» прэмію атрымала Алена Лядова, якая зьнялася ў фільме «Левіяфан» Андрэя Зьвягінцава. Прэмія ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля ў кіно» дасталася Аляксандру Збруева, які сыграў галоўную ролю ў карціне «Кіно пра Аляксеева» Міхала Сегала.

У намінацыі «Найлепшая жаночая роля другога пляну» перамагла Сяверыя Янушаўскайтэ, якая здымалася ў фільме «Зорка» Ганны Мелікян.

XS
SM
MD
LG