Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 студзеня 2015: Народзіны лёзунгу «За нашу і вашу свабоду»


Аўтар Алег Латушка.

Аўтар Алег Латушка.

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Палацы спорту ў Менску пройдзе чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па сучасных танцах. Пачатак а 9.00.

Музей «Віцебскі цэнтар сучаснага мастацтва» запрашае на другую сустрэчу з цыклу «Дыскусіі зь віцебскімі мастакамі». У сустрэчы возьмуць удзел: Васіль Васільеў, Галіна Васільева і Аляксандр Малей. Асноўная тэма дыскусіі: адраджэньне Віцебскай школы. Месца правядзеньня: Цэнтар сучаснага мастацтва (г. Віцебск, вул. Белабародаў, 5). Пачатак а 12:00.

У гісторыі:

1831 — польскі сойм абвясьціў пра скіданьне расейскага цара Мікалая І з польскага трону. У гэты дзень у Варшаве нарадзіўся лёзунг, адрасаваны расейскаму народу: «За вашу і нашу свабоду!»

1915 — вынаходнік Аляксандр Бэл правёў першы трансамэрыканскі сэанс тэлефоннай сувязі (Нью-Ёрк — Сан-Францыска).

1955 — Навукоўцы Калюмбійскага унівэрсытэту стварылі ядзерны гадзіньнік, які паказвае час зь хібнасьцю 1 сэкунды на 300 гадоў.

У памяці:

1869 — нарадзіўся Адам Гурыновіч, беларускі паэт.

1903 — нарадзілася Любоў Мазалеўская, беларуская актрыса, рэжысэр, пэдагог.

1938 — нарадзіўся Ўладзімір Высоцкі, расейкі бард, паэт і актор.

1938 — памёр Тамаш Грыб, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.

1955 — нарадзіўся Аляксандр Лакотка, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, этнограф.

Цытата:

Вось і ўсё. Жыцьця жалобны вынік. І няма ратунку ўжо нідзе. Чалавек памёр. Але гадзіньнік на яго руцэ яшчэ ідзе.

Ён цяпер адлічвае хвіліны, што належаць іншаму павінны.

Вось і ўсё. Турбот бясконцых вынік. Па труне стукоча жвір — ня ў лоб. А ні дактароў ужо, ні клінік. Ні пакут ніякіх. Ні хвароб.

Ды, на жаль, хваробы і пакуты у труну ад іншых не закуты.

Час! Мае надзеі не глушы. Хоць і грэшны я, але ня цынік. Веру, што для вечнае душы не патрэбны ў вечнасьці гадзіньнік.

Артур Вольскі

XS
SM
MD
LG