Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку выклікаюць у пастарунак


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку даслалі позву з РУУС Цэнтральнага раёну Менску, што ён абавязаны зьявіцца ў пастарунак.

Як пазначана ў позьве, гэта неабходна «для разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэньні».

Зьявіцца ў пастарунак палітык мусіў 23 студзеня а 15 гадзіне.

Лябедзька напісаў у фэйсбуку, што гэтую позву дастаў з паштовай скрыні, калі пазначаны ў ёй час ужо прамінуў.

Лябедзька сказаў карэспандэнту Свабоды, што міліцыянтаў зацікавіў пікет салідарнасьці Je suis Charlie, які прайшоў 11 студзеня ля амбасады Францыі ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG