Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Міхайлаў пра непразрыстасьць выбараў рэктара: Я зьдзіўлены, нават зьбянтэжаны


Анатоль Міхайлаў

Анатоль Міхайлаў

Прэзыдэнт ЭГУ акадэмік Анатоль Міхайлаў даў «EHUTimes» відэаінтэрвію, у якім абвяргае прэтэнзіі беларускай грамадзкасьці, што выбары рэктара ЭГУ непразрыстыя:

«Я крыху зьдзіўлены, калі не сказаць болей — зьбянтэжаны такой пастаноўкай пытаньня. Не, і яшчэ раз — не. Каго мы падвяргаем сумневу? Кіроўную раду? Гэтыя людзі — вельмі буйныя спэцыялісты ў сфэры адукацыі, якім мы павінны быць удзячныя за тое, што яны зьвязаныя з унівэрсытэтам, інакш нас бы не было. І наагул, дзіўна абвінавачваць іх у тым, што яны садзейнічаюць непразрыстасьці выбараў.

Умовы выбараў былі пазначаныя публічна, у прэсе, амэрыканскай і эўрапейскай. І гэта робіцца паводле стандартаў і нормаў, якія рэалізуюцца ў адносінах да любога ўнівэрсытэту. Быў адведзены час для падачы аплікацыяў, потым, пасьля першапачатковага адбору, у якім удзельнічалі сябры „selection comittee“, былі адабраныя кандыдаты, якія сталі фіналістамі, і была зладжаная для іх сустрэча з выкладчыкамі, з адміністрацыяй, са студэнтамі. Потым былі інтэрвію з усімі імі. І назваць гэта непразрыстымі выбарамі — ну, я ня ведаю...»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG