Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі экспэрт: Беларусі варта быць гатовай да «данецкага сцэнару»


На працягу найбліжэйшага паўгодзьдзя Беларусі давядзецца сутыкнуцца з сур’ёзнымі новымі выклікамі з боку Расеі.

Такое меркаваньне ў інтэрвію Эўрарадыё выказаў Аляксандар Сыцін — доктар гістарычных навук, былы навуковы супрацоўнік Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, які да 2009 года ўваходзіў у склад Службы зьнешняй разьведкі Расейскай Фэдэрацыі.

«Без усялякіх сумневаў: калі Беларусь хоча захаваць сувэрэнітэт, яна так ці інакш уступіць у супярэчнасьці з той Расеяй, якая прытрымліваецца сёньняшняй палітычнай арыентацыі,» — сказаў Сыцін.

Расейскі экспэрт кажа: «Варта разумець беларускаму боку: рост беларускага нацыяналізму прывядзе да таго, што Расея заявіць аб прыгнёце рускамоўнага насельніцтва, аб правах рускай мовы — далей глядзіце „данецкі сцэнар“. Калі ж за прарасейскія рухі або арганізацыі неяк возьмуцца вашы праваахоўныя органы, то гэта будзе мець адмоўны рэзананс у Расеі: скажуць, што рускіх прыгнятаюць, зьневажаюць агульнае мінулае і руйнуюць агульныя традыцыі, што „дзяды разам ваявалі, а цяпер вось так!“ Да гэтага трэба быць гатовым. Як мінімум на прапагандысцкім узроўні».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG