Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Класкоўскі: ЭГУ ідзе ня ў той бок, адрываецца ад беларускай праблематыкі


Аляксандар Класкоўскі

Аляксандар Класкоўскі

50 грамадзкіх дзеячаў, навукоўцаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі зьвярнуліся з адкрытым лістом у справе будучыні Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.​ У лісьце выказваецца «глыбокая занепакоенасьць сытуацыяй вакол выбараў новага рэктара Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ)».

Палітычны аглядальнік, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН Аляксандар Класкоўскі такім чынам патлумачыў свой подпіс пад адкрытым лістом:

«Мяркую, што я сам — не староньні чалавек для ЭГУ, бо некалькі гадоў выкладаў там курс „майстар-кляс сучаснай журналістыкі“. І таму быў сьведкам працэсу пэўнай дэградацыі гэтага ўнівэрсытэту, бо бачна, што ён ідзе ня ў той бок, што ён адрываецца ад беларускай праблематыкі.

На мой погляд, сёньня — вырашальны момант, пераломны момант, калі ад выбараў новага рэктара будзе залежаць лёс вось гэтай установы, на якую ўскладаліся такія вялікія надзеі ў сэнсе гартаваньня кадраў для краіны, для яе будучыні, для яе пэрспэктывы. На сёньняшні дзень ЭГУ, мяркую, гэтай задачы не выконвае».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG