Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаклясьнікі


Томас Уэбстэр, «Школа старой дамы» (1845)​.

Томас Уэбстэр, «Школа старой дамы» (1845)​.

Некалькі гадоў я даволі рэдка заходзіў на аднаклясьнікі, не было асаблівай патрэбы. Апошнім часам зачасьціў, стала цікава, што людзі думаюць...

І вось яны, мае землякі, пішуць:

«Ура товарищи! Теперь к фашистам, которые не признают своего прошлого и у которых нет будущего, ездить проще стало...»

«Ура, теперь Гейропа со всей голубятней стала доступней... Для танков виз не надо».

«А что там пшеки себе думают?»

Гэта што? Правінцыйнасьць? Адсутнасьць мазгоў? Комплексы ўласнай непаўнавартасьці? Нянавісьць да заходніх суседзяў?

Калі я бачу такія камэнтары маладых жыхароў Гарадзеншчыны, дык часамі мне падаецца, што тая большасьць, падтрымкі якой дабіваемся, выглядае менавіта так, а часамі яшчэ горш.

Алесь Зарэмбюк

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

XS
SM
MD
LG