Лінкі ўнівэрсальнага доступу

115 абстрэлаў за суткі — зводкі з Данецкага фронту


Расейскія сыстэмы "Град" на вуліцах Данецка. 22 студзеня 2015 года.
Расейскія сыстэмы "Град" на вуліцах Данецка. 22 студзеня 2015 года.

За мінулыя суткі баявыя сутыкненьні ў зоне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе адбываліся на ўсіх трох апэратыўных кірунках.

Пра гэта паведамляе прэсавы цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі.

«У цэлым па падразьдзяленьнях сіл АТА ажыцьцёўлены 115 абстрэлаў з выкарыстаньнем ракетных сыстэм залпавага агню, артылерыі, мінамётаў, ПТРК, САУ і стралковай зброі», — гаворыцца ў паведамленьні.

У той жа час ноч прайшла «адносна спакойна», з 18:00 да 6:00 баевікі зьдзейсьнілі 21 абстрэл пазыцый украінскіх вайскоўцаў.

«На тэрыторыі Луганскай вобласьці тэрарысты восем разоў абстралялі населеныя пункты», — сьцьвярджаюць ўкраінскія вайскоўцы.

Сэпаратысты на сваіх сайтах паведамляюць, што іх наступ «разьвіваецца павольна», інфармуюць аб баях на Марыюпальскім кірунку, ля Пяскоў і Аўдзееўкі пад Данецкам і ў раёне Дэбальцэва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG