Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатырох затрыманых за акцыю памяці «Нябеснай сотні» выпусьцілі. Рэшту будуць судзіць заўтра


Сёньня ў Менску грамадзкія актывісты ўшанавалі памяць герояў «Нябеснай сотні». Каля 15 чалавек ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку непадалёк ад амбасады Ўкраіны. Усіх затрымала міліцыя і адвезла ў РУУС Цэнтральнага раёну.

Грамадзкія актывісты пасьпелі ўскласьці кветкі, памаліцца, прасьпяваць гімн Украіны і «Магутны Божа». Вольга Мікалайчык разгарнула вялікі партрэт Міхала Жызьнеўскага. Усё здымалі на камэру людзі ў цывільным. Пасьля заканчэньня акцыі ўдзельнікаў затрымалі.

Прыкладна ў 0:30 вызвалілі 4-х чалавек — Ніну Багінскую, Зьміцера Захарэвіча, Юрыя Ваўчка, Валерыю Чарнаморцаву. У РУУСе Цэнтральнага раёну застаюцца пяць затрыманых. Гэта Вольга Мікалайчык, Алесь Макаеў, Яўген Батура, Максім Вінярскі, Мікола Колас.

Як паведаміла Тацьцяна Власенка, усе тры гадзіны ўдзельнікаў акцыі трымалі тварам да сцяны. Ніне Багінскай не дазвалялі прысесьці, наглядзечы на сталы ўзрост

Вызваленыя актывісты папрасілі прадстаўнікоў амбасады Ўкраіны звярнуць ўвагу на тое, что ў аўтобусе ў кірунку РУУСа прадстаўнікі сілавых структураў Беларусі зьдзекліва выказваліся пра Ўкраіну і ўкраінцаў.

Суд над затрыманымі заўтра ў Цэнтральным раёне а 10.00.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG