Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі патрыярх заклікаў дэпутатаў абмежаваць аборты


Патрыярх Кірыл выступае ў Дзярждуме 22 студзеня

Патрыярх Кірыл выступае ў Дзярждуме 22 студзеня

Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы ў сваёй прамове ў Дзярждуме Расеі заклікаў да абмежаваньня абортаў і вяртаньня краіны да кансэрватыўных каштоўнасьцяў, каб супрацьстаяць таму, што ён апісаў як «эрозія маральнасьці ў пост-хрысьціянскім сьвеце».

Патрыярх Кірыл заявіў, што «жахліва высокі ўзровень абортаў зьяўляецца адной з галоўных бед Расеі». Ён заклікаў заканадаўцаў спыніць практыку бясплатнага прадстаўленьня дзяржаўнай мэдыцынай абортаў і выказаў меркаваньне, што скарачэньне ўдвая колькасьці абортаў прывядзе да «ўстойлівага і моцнага дэмаграфічнага росту».

Паводле афіцыйных ацэнак, у Расеі ў 2013 годзе было зроблена 900 000 абортаў — гэта нашмат вышэйшы ўзровень, чым у іншых краінах. Для параўнаньня, у Беларусі, дзе гэты ўзровень таксама высокі, за 2013 год было зроблена каля 32 тысяч абортаў.

Кірыл таксама асудзіў практыку сурагатнага мацярынства, якая, паводле яго, ператварае жанчын і дзяцей у тавар.

Кірыл заклікаў дэпутатаў узмацніць рэлігійнае навучаньне ў школах і ўзмацніць падтрымку казакоў, чый рух пачаў адраджацца ў апошнія гады, асабліва ў паўднёвых рэгіёнах — такіх, як Краснадарскі край, дзе паліцыя выкарыстоўвала іх як вулічных патрульных і кантралёраў за мігрантамі.

XS
SM
MD
LG