Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Абама ня будзе сустракацца з Нэтаньягу падчас візыту ў ЗША


Сустрэча паміж Баракам Абамам (справа) і Бэньямінам Нэтаньягу ў Белым доме 1 кастрычніка 2014 году.
Сустрэча паміж Баракам Абамам (справа) і Бэньямінам Нэтаньягу ў Белым доме 1 кастрычніка 2014 году.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ня будзе сустракацца з прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу падчас візыту ў Вашынгтон у сакавіку, калі ізраільскі лідэр мае зьвярнуцца да Кангрэсу ЗША.

Бэрнадэт Міган, прэс-сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША, сказала, што рашэньне Абамы не запрашаць Нетаньяху для перамоваў у Белым доме зьвязана з тым, што прэзыдэнт ЗША ня хоча, каб стварылася ўражаньне быццам ён спрабуе паўплываць на выбары ў Ізраілі.

Як адзначае агенцтва Reuters, абвешчанае рашэньне можа прывесьці да далейшай эскаляцыі напружанасьці ў адносінах паміж лідэрамі дзьвюх краін. Раней падчас візытаў у Вашынгтон лідэры Ізраілю, блізкага саюзьніка ЗША, заўсёды атрымлівалі аўдыенцыю ў амэрыканскага прэзыдэнта.

Нэтаньягу заявіў у чацьвер, што ў сваім звароце да Кангрэсу ў ходзе сакавіцкага візыту ён зьверне ўвагу на рознагалосьсі з адміністрацыяй Абамы з нагоды іранскай ядзернай праграмы. Белы дом заявіў, што запрашэньне Нэтаньягу, якое было зроблена заканадаўцамі ад апазыцыйнай Рэспубліканскай партыі без кансультацый з адміністрацыяй прэзыдэнта ЗША, стала парушэньнем дыпляматычнага пратаколу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG