Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Расея парушыла пасьляваенны парадак у Эўропе


Ангела Мэркель выступае ў Давосе 22 студзеня

Ангела Мэркель выступае ў Давосе 22 студзеня

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель лічыць, што няма падставаў, каб Эўразьвяз зьняў эканамічныя санкцыі з Расеі, якія ён наклаў у сувязі з расейскай анэксіяй Крыму і пазьнейшымі падзеямі ва ўсходняй Украіне.

«Анэксія Крыму — гэта ня проста анэксія. Гэта парушэньне каштоўнасьцяў, якія стварылі мірны парадак у Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны, а менавіта —​ непарушнасьці межаў і пашаны тэрытарыяльнай цэласнасьці,» — цытуе выказваньне Мэркель на сусьветным эканамічным форуме ў Давосе агенцтва Ройтэрс.

Канцлер нагадала Расеі, што тая выступіла гарантам ўкраінскай незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці, падпісаўшы Будапэшцкі мэмарандум. Пасьля таго, як Расея парушыла гэтае пагадненьне, «якая краіна будзе гатова ўзяць прыклад Украіны і адмовіцца ад ядзернай зброі» — задала пытаньне Мэркель.

«Эканамічныя санкцыі былі непазьбежныя. Яны — не самамэта. Яны могуць быць зьнятыя толькі тады, калі зьнікнуць прычыны, якія іх выклікалі. На жаль, гэтага яшчэ не адбылося,» — заявіла канцлер Нямеччыны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG