Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асьвенцім 1945 - 2015

Асьвенцім, найбольшы з нацыстоўскіх канцэнтрацыйных лягероў, з часам стаўся сымбалем жахаў Галакосту. Семдзесят гадоў таму нацыстоўскія ахоўнікі змусілі 60 000 ацалелых вязьняў прайсьці «маршам сьмерці», калі з усходу наступала савецкая армія. Чвэрць тых вязьняў загінула.

Калі саветы вызвалілі лягер 27 студзеня 1945 году, там заставаліся толькі тыя, каго немцы палічылі занадта слабымі для «падарожжа». Спробы зьнішчыць будынкі, газавыя камэры і печы былі пакінутыя з прычыны хуткасьці савецкага наступу. Таму некаторыя часткі канцлягеру – месца злачынства, дзе было забіта больш за мільён людзей - захаваліся да сёньня амаль у нязьменным стане.

Photo 1 Photo 2
Галоўная брама. Здымак справа быў зроблены ў студзені 1945 году, пасьля вызваленьня лягеру. Сёньня гэтае месца выглядае амаль дакладна, як тады. Кран на заднім пляне сучаснага здымку ўжываецца для падрыхтоўкі да адзначэньня 70-годзьдзя вызваленьня.
Photo 1 Photo 2
На здымку справа габрэйскія маці зь дзецьмі ідуць у газавыя камэры ў траўні 1944 году. За імі відны драўляныя баракі лягеру Біркенаў, які быў дабудаваны да асноўнага лягеру ў Асьвенціме. Гэтыя будынкі пасьля вайны былі разабраныя, ад іх засталіся толькі цагляныя коміны.
Photo 1 Photo 2
Брама лягеру Асьвенцім І з сумнавядомым лёзунгам «Arbeit macht frei» («Праца робіць свабодным»). Сёньня гэтае месца выглядае амаль дакладна, як на здымку адразу пасьля вайны.
Photo 1 Photo 2
У студзені 2015 году турысты праходзяць міма Блёку 15. Нацысты паставілі побач зь ім калядную ялінку.
Photo 1 Photo 2
Крэматорый I у Асьвенціме, адзін з чатырох, у якіх спальваліся целы, Крэматорыі II і III былі зьнішчаныя эсэсаўцамі перад прыходам савецкай арміі. Крэматорый IV быў зьнішчаны падчас паўстаньня вязьняў у 1944 годзе.
Photo 1 Photo 2
Двор Блёку 11 са «Сьцяной сьмерці», ля якой расстрэльвалі вязьняў. Пасьля вайны яна была рэканструявана. На здымку справа – двор да рэканструкцыі. Блёк 11 выкарыстоўваўся для катаваньняў.
XS
SM
MD
LG