Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты ДНР вывелі паланёных «кібаргаў» на чарговы «калідор ганьбы»


Фотаздымкі гэтай акцыі ўжо зьявіліся ў сацыяльных сетках.

Раней адпаведнае абяцаньне агучыў лідэр ДНР Аляксандар Захарчанка.

«Я гэтых „кібаргаў“ сёньня выганю на тое месца, дзе загінулі людзі, і выведу на вуліцы, каб бачылі, з кім мы ваюем. Я ня мог, на жаль, усіх расстраляць. Яны маршам пройдуць ад аэрапорту да таго прыпынку і папросяць прабачэньня», — заявіў Захарчанка у чацьвер.

Як вядома, у чацьвер паводле розных дадзеных ад 9 да 15 чалавек загінулі ў Данецку ў выніку абстрэлу транспартнай разьвязкі. Абодва бакі канфлікту ўскладаюць віну за гэта на супрацьлеглы бок.

Сёньня абвешчана, што «кібаргі» пакінулі новы тэрмінал Данецкага аэрапорту. На працягу апошняга тыдня ў аэрапорце адбываліся жорсткія баі. З абодвух бакоў ёсьць шматлікія ахвяры. Абодва бакі заяўлялі пра ўзяцьце гэтага стратэгічнага аб'екту пад свой кантроль. Цяпер украінскі бок цьвердзіць, што кантралюе частку тэрыторыі аэрапорту і яго ваколіцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG