Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Керы: сэпаратысты захопліваюць тэрыторыю на ўсходзе Ўкраіны


Джон Керы
Джон Керы

Сэпаратысты, якія падтрымліваюцца Масквой, спрабуюць ажыцьцявіць абуральны захоп тэрыторыі ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, заявіў у сераду дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне зь вярхоўнай прадстаўніцай ЭЗ па замежных справах Фэдэрыкай Магерыні.

Джон Керы заявіў, што Злучаныя Штаты асабліва занепакоены відавочнымі прыкметамі поўнамаштабнага наступу сэпаратыстаў на Дэбальцава ды іх спробамі захапіць буйны чыгуначны вузел. ЗША разглядаюць гэтыя дзеяньні як спробу пашырыць тэрыторыю, якая знаходзіцца ў зоне баявых дзеяньняў, як найгрубейшае парушэньне дамоўленасьцяў, дасягнутых у Менску. Вашынгтон асуджае акцыі па падрыве тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны і мае намер зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць Украіну, у тым ліку, дапамагчы ёй справіцца з «эканамічнымі выклікамі».

Фэдэрыка Магерыні сказала, што паміж ЗША і Эўразьвязам дасягнутая поўная аднадушнасьць адносна падыходу да вырашэньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Паводле яе, стратэгія прымяненьня санкцый супраць Масквы распрацоўваецца супольна. Магерыні падкрэсьліла, што любое рашэньне пра будучыню санкцый будзе залежаць ад выкананьня Расеяй сваіх абавязаньняў у рамках менскіх дамоўленасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG