Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яцанюк: «За сьмерць людзей у Данецку адказная Расея»


Арсені Яцанюк

Арсені Яцанюк

Украінская пракуратура завяла крымінальную справу за абстрэл тралейбуса ў Данецку паводле артыкулу "тэракт".

Адказнасьць за гібель людзей у Данецку праз снарад, які трапіў у прыпынак грамадзкага транспарту, ляжыць на Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк падчас мерапрыемства з нагоды Дня саборнасьці Ўкраіны, перадае Інтэрфакс-Украіна.

«Расейскія тэрарысты сёньня зноў учынілі жудасны акт супраць чалавечнасьці. І адказнасьць за гэта нясе Расейская Фэдэрацыя», — заявіў Яцанюк.

Згодна з паведамленьнем сайту Міністэрства абароны Ўкраіны, прыпынак быў абстраляны з жылых масіваў, якія кантралююць баевікі.

Украінскія праваахоўнікі абвінавачваюць у гэтым злачынстве прарасейскіх сэпаратыстаў. Пракуратура завяла крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 258 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (тэрарыстычны акт).

Паводле папярэдніх дадзеных мясцовых СМІ, прыпынак грамадзкага транспарту быў абстраляны каля 8.30. Загінулі 13 чалавек (у асноўным жанчыны), дзясяткі параненыя. Абласная дзяржаўная адміністрацыя дала інфармацыю пра 8 ахвяр.

У прэсавай службе Міністэрства абароны Ўкраіны заявілі, што абстрэл баявікамі прыпынку вёўся з жылых кварталаў горада, з боку, дзе няма баявых сутыкненьняў. Сэпаратысты прызналі, што прыпынак быў абстраляны з мінамёта, які перавозілі на мікрааўтобусе ці машыне.

XS
SM
MD
LG