Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую дэлегацыю ў Асьвенціме ўзначаліць амбасадар


На ўрачыстасьці з нагоды 70-годзьдзя вызваленьня канцлягера Аўшвіц-Біркенаў 27 студзеня зарошаныя таксама беларускія грамадзяне, былыя вязьні гэтага лягеру.

Пра гэта Свабодзе паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Адказваючы на пытаньне Свабоды, ці прыме беларуская дэлегацыя ўдзел у сьвяткаваньні 70-годзьдзя вызваленьня канцлягера Аўшвіц-Біркенаў, Дзьмітры Мірончык заявіў, што «жахлівыя злачынствы нацыстаў назаўжды застанецца ў памяці беларускага народа, ушанаваць памяць ахвяраў, сярод якіх былі і беларусы,— нас сьвяты абавязак».

Беларуская дэлегацыя будзе прадстаўленая на ўрачыстасьцях у Асьвенціме, яе ўзначаліць амбасадар Аляксандар Авяр’янаў, паведаміў Мірончык.

«Беларусі бок, вітае той факт, што польскі бок зрабіў акцэнт на запрашэньні былых вязьняў канцлягера, лічым, што яны павінны быць галоўнымі ўдзельнікамі ўрачыстасьцяў»,— зазначыў спадар Мірончык.

Па стане на 20 студзеня свой удзел у мерапрыемстве пацьвердзілі дэлегацыі 38 краін, дзесяць з якіх будуць прадстаўленыя на ўзроўні прэзыдэнтаў. Акрамя прэзыдэнта Польшчы ў мерапрыемстве прымуць удзел прэзыдэнты Аўстрыі, Баўгарыі, Нямеччыны, Славаччыны, Францыі, Украіны і Харватыі. Аляксандар Лукашэнка прысутнічаў на ўрачыстасьцях з нагоды 50-годзьдзя вызваленьня гэтага канцлягера ў 1995 годзе.

Міністар замежных спраў Польшчы Гжэгажа Схетыны днямі адказаў на крытыку аб тым, што расейскі прэзыдэнт Пуцін не запрошаны на ўрачыстасьці, заявіўшы, што канцлягер Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенціме вызвалялі найперш украінцы — байцы першага Ўкраінскага фронту. У эфіры «Польскага радыё», адказваючы на крытыку, што прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна не запрасілі на сьвяткаваньне 70-й гадавіны вызваленьня канцлягеру, Схетына падкрэсьліў, што яго вызвалялі найперш украінцы.

Ён адзначыў, што запрашэньне ўсім краінам арганізацыйны камітэт музэя Аўшвіц-Біркенаў адправіў аднолькавыя, а кожная краіна самастойна вырашае, на якім узроўні яна будзе прадстаўленая. Паводле яго слоў, рашэньне Крамля адправіць на гэтую ўрачыстасьць кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Іванова «ўпісваецца ў кантэкст складаных польска-расейскіх адносін». Раней габрэі Чэхіі выказаліся супраць прыезду Ўладзіміра Пуціна ў гонар гадавіны вызваленьня Асьвенцыма.

XS
SM
MD
LG