Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Кэры абураны наступам баевікоў у Данбасе


Джон Керы
Джон Керы

Прарасейскія сэпаратысты, якія падтрымліваюцца Масквой, спрабуюць ажыцьцявіць «абуральны» захоп тэрыторыі ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне зь вярхоўным прадстаўніком Эўразьвязу па замежных справах Федэрыка Магерыні.

Джон Кэры заявіў аб тым, што Злучаныя Штаты асабліва занепакоены відавочнымі прыкметамі поўнамаштабнага наступу сэпаратыстаў на Дэбальцэва і іх спробамі захапіць буйны чыгуначны вузел. ЗША разглядаюць гэтыя дзеяньні як спробу пашырыць тэрыторыю, што знаходзіцца ў зоне баявых дзеяньняў, як найгрубейшае парушэньне дамоўленасьцяў, дасягнутых у Менску. Вашынгтон асуджае акцыі па падрыву тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і мае намер зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць Украіну, у тым ліку, дапамагчы справіцца ёй з «эканамічнымі выклікамі».

Федэрыка Магерыні падкрэсьліла, што паміж ЗША і Эўразьвязам дасягнутая поўнае адзінадушша адносна падыходу да вырашэньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Паводле яе слоў, стратэгія прымяненьня санкцый супраць Масквы распрацоўваецца сумесна. Яна падкрэсьліла, што любое рашэньне пра будучыню санкцый будзе залежаць ад выкананьня Расеяй сваіх абавязацельстваў у рамках менскіх дамоўленасьцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG