Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскім актывістам пагражае 5 гадоў зьняволеньня за пікет


Паліцыя затрымлівае ўдзельніка акцыі ў падтрымку братоў Навальных на Манежнай плошчы ў Маскве 30 сьнежня 2014 году
Паліцыя затрымлівае ўдзельніка акцыі ў падтрымку братоў Навальных на Манежнай плошчы ў Маскве 30 сьнежня 2014 году

У Расеі пачалі прымяняць новы артыкул Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за «неаднаразовае парушэньне правапарадку».

Супраць расейскага апазыцыянэра Марка Гальперына распачалі крымінальную справу паводле новага артыкулу 212.1 Крымінальнага кодэксу Расеі («Неаднаразовае парушэньне ўсталяванага парадку арганізацыі або правядзеньні збору, мітынгу, дэманстрацыі, шэсьця або пікетаваньня»).

Цяпер актывіст знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам. Гальперына затрымалі 10 студзеня падчас адзіночнага пікету салідарнасьці з ахвярамі нападу на рэдакцыю сатырычнага часопіса «Шарлі Эбдо» ў Парыжы. Другі раз апазыцыянэра затрымалі 15 студзеня на Манэжнай плошчы ў Маскве, дзе прайшла акцыя ў падтрымку братоў Навальных. За абедзьве акцыі яго прысудзілі агулам — да 38 сутак (да 8 і 30 сутак адпаведна).

Гальперын стаў першым, да каго ўжылі зьмены ў заканадаўстве. Летась у ліпені ў Расеі прынялі папраўкі, паводле якіх за другі і наступны ўдзел у ня ўзгодненых з уладамі акцыях пагражае штраф да 300 тысячаў рублёў або арышт тэрмінам да 30 сутак. Раней максымальны тэрмін складаў 15 сутак.

Фігурантам крымінальнай справы, якую распачалі па новым артыкуле расейскага Крымінальнага кодэкса, стаў іншы апазыцыянэр і грамадзкі актывіст Уладзімір Іёнаў. 75-гадовага масквіча затрымалі разам з Маркам Гальперыным двойчы — за ўдзел у пікеце з плякатам «Я — Шарлі» Іёнава аштрафавалі на 20 тысяч расейскіх рублёў. Пасьля затрыманьня на Манэжнай плошчы 15 студзеня — яшчэ на 150 тысяч.

Паводле крымінальнай справы па новым артыкуле расейскага Крымінальнага кодэксу абодвум актывістам пагражае да 5 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG