Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Трусаў


Алег Трусаў
Алег Трусаў

Нарадзіўся 7 жніўня 1954 году ў Мсьціславе Магілёўскай вобласьці. У 1976 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1976 да 1992 году працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце загадчыкам аддзелу комплексных навуковых дасьледаваньняў. У 1981-м абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

З 1996 да сакавіка 1998 году — дэкан факультэту бібліятэчна-інфармацыйных сыстэмаў Беларускага ўнівэрсытэту культуры. Цяпер дацэнт катэдры гісторыі Беларусі і музэязнаўства.

У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа і цяпер у ім выкладае.

Браў удзел у абвяшчэньні незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго.

У 1990–1996 гадах дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня. З 1990 па 1995 год — намесьнік старшыні камісіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11–12 красавіка 1995 году супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга, гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

У 1989 годзе Трусаў выступіў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы. У красавіку 1997 году Рэспубліканская Рада абрала яго першым намесьнікам старшыні ТБМ. На VI зьезьдзе ТБМ 17 красавіка 1999 году абраны старшынём Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якім кіруе дасюль.

Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.

XS
SM
MD
LG