Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовыя ўлады ў Гомельскім раёне не камэнтуюць акты вандалізму на магіле героя Нябеснай сотні Міхала Жызьнеўскага.

Жана Бізьня, старшыня Ўлукоўскага сельсавету, да якога належыць пасёлак Сьцяг Працы, дзе пахаваны Міхал Жызьнеўскі, адмовілася камэнтаваць акты вандалізму на магіле героя Нябеснай сотні.

Чыноўніца паведаміла Радыё Свабода, што «ніхто з родных Міхала Жызьнеўскага ні ў міліцыю, ні ў сельсавет з гэтай праблемай не зьвяртаўся».

«Інфармацыі пра акты вандалізму на магіле ў сельвыканкам не паступала. У нас няма такой інфармацыі ні наконт магілы Жызьнеўскага, ні наконт любой іншай магілы ў нашых населеных пунктах. Таму камэнтаваць гэты факт я не магу», — сказала Жана Бізьня.

Маці Міхала Ніна Жызьнеўская кажа, што невядомыя пастаянна зьневажаюць магілу яе сына, нішчаць сьцягі і стужкі, якія прывозяць украінцы, каб ушанаваць памяць героя Нябеснай сотні.

Маці Міхала Жызьнеўскага зазначыла Свабодзе, што з афіцыйнымі зваротамі ў органы мясцовай улады сапраўды не зьвярталася, бо ня мае веры, што яны дапамогуць. Аднак пасьля такога адказу старшыні сельсавету наважылася напісаць скаргу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG