У цэнтры Тэль-Авіву сёньня ўзброены нажом мужчына зьдзейсьніў напад на пасажыраў аўтобуса. Паводле ізраільскіх СМІ, пацярпелі дзевяць чалавек, зь іх пяцёра атрымалі цяжкія раненьні.
Як паведаміў прадстаўнік ізраільскай паліцыі, напад зьдзейсьніў 23-гадовы палестынец з гораду Тулькарм на Заходнім беразе ракі Ярдан.
Нападнік быў паранены паліцэйскімі і арыштаваны.
За апошнія некалькі месяцаў каля дзесяці чалавек сталі ахвярамі нападаў, учыненых палестынскімі экстрэмістамі. Большасьць нападаў адбылося ў Ерусаліме.