Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіну трэба падтрымаць — Абама і Алянд


Барак Абама і Франсуа Алянд
Барак Абама і Франсуа Алянд

Прэзыдэнты ЗША Барак Абама і Францыі Франсуа Алянд пагадзіліся з важнасьцю дадатковай фінансавай падтрымкі ўкраінскага ўраду.

Пра гэта ішла гаворка ў іх тэлефоннай размове, паведамляе афіцыйны сайт Белага дома.

Кіраўнікі дзяржаў таксама "абмеркавалі сытуацыю ва ўсходняй Украіне і неабходнасьці захаваньня санкцый супраць Расеі ў выпадку адсутнасьці рэалізацыі менскіх дамоўленасьцей",— гаворыцца ў паведамленьні.

Абама паабяцаў Алянду любую дапамогу ў расьсьледаваньні тэрактаў, якія адбыліся ў Францыі ў пачатку студзеня, Алянд падзякаваў за візыт дзяржсакратара Джона Кэры і маральную падтрымку з боку амэрыканцаў у няпросты для французаў час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG