Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: ЗША перагарнулі старонку гісторыі


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША ў штогадовым пасланьні Кангрэсу заявіў, што Расея ізаляваная, а яе эканоміка «трашчаць па швах».

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў у аўторак вечарам са штогадовым дакладам «Аб становішчы краіны». Прэзыдэнт абвясьціў у сваёй прамове, што Злучаныя Штаты «перагортваюць старонку» сваёй гісторыі.

На сёмы год прэзыдэнцтва Абама выкарыстаў традыцыйны зварот да абодвух палат Кангрэса для таго, каб падвесьці сымбалічную рысу пад эпохай эканамічных цяжкасьцяў і аб’явіць аб сваіх плянах павышэньня ўзроўню жыцьця сярэдняга кляса. Прэзыдэнт назваў мінулы год «годам прарыву»:

Цень крызісу прайшла

«Сёння наша эканоміка расьце, працоўныя месцы ствараюцца ў самым хуткім з 1999 года тэмпе. Ўзровень беспрацоўя ніжэй, чым ён быў да фінансавага крызісу. Больш нашых дзяцей сканчаюць школу, чым калі б там ні было. У большай, чым да гэтага часу колькасьці амэрыканцаў ёсьць страхоўка, на працягу амаль трыццаці гадоў мы не былі настолькі незалежныя ад замежнай нафты, як сёньня. Сёньня ўпершыню з 11 верасьня 2001 года наша баявая місія ў Аўганістане завершаная. Шэсьць гадоў таму амаль 180000 амэрыканскіх салдат несьлі службу ў Іраку і Аўганістане. Сёньня там застаюцца менш 15000 ... Цень крызісу прайшла, наш саюз моцны», — абвясьціў прэзыдэнт Абама пад аплядысмэнты залі.

Для Барака Абамы гэта быў шосты выступ. Толькі тры месяцы таму Дэмакратычная партыя пацярпела жорсткую паразу на выбарах у Кангрэс, страціўшы большасьць у Сэнаце, узровень падтрымкі прэзыдэнта ў краіне, паводле апытаньняў грамадзкай думкі, падаў да сарака адсоткаў. Сёньня дзейнасьць Барака Абамы ўхваляе ўжо каля пяцідзесяці адсоткаў апытаных. Сам прэзыдэнт занёс у свой актыў эканамічныя дасягненьні, нагадаўшы, што шэсьць гадоў таму ён паабяцаў аднавіць эканоміку на новым падмурку.

«На кожным кроку мы чулі, што мы альбо ставім няслушныя мэты, альбо нашы мэты занадта дзёрзкія, што ў выніку мы зьнішчым працоўныя месцы, што вынікам стане выбух дэфіцыту. Замест гэтага мы сталі сьведкамі самага хуткага больш чым за дзесяцігодзьдзе эканамічнага росту, наш дэфіцыт скараціўся на дзьве траціны... Выснова відавочная. Эканоміка з прыцэлам на сярэдні кляс працуе», — рэзюмаваў прэзыдэнт Абама.

Але, нягледзячы на паляпшэньні і дасягненьні, сярэдняя кляса мае патрэбу ў падтрымцы, настойвае прэзыдэнт:

«Ці зьмірымся мы з эканамічным становішчам, калі толькі некаторыя з нас фантастычна маюць посьпех або мы паставім мэтай стварэньне эканомікі, якая дасьць магчымасьць павысіць даходы і прымножыць шанцы для ўсіх, хто прыкладае намаганьні да гэтага?».

Адказваючы на гэтае рытарычнае пытаньне, Барак Абама загаварыў пра цэлы шэраг новых дзяржаўных праграм дапамогі сем’ям з маленькімі дзецьмі, студэнтам, пакупнікам жыльля і мэдыцынскага страхаваньня, пэнсіянэрам. Прэзыдэнт прапанаваў зьнізіць падаткі для сярэдняй клясы, інвэставаць у аб’екты інфраструктуры, новыя тэхналёгіі, ён заклікаў да пашырэньня свабодных рынкаў. Новыя даходы ў бюджэт павінны паступіць у выніку рэфармаваньня сыстэмы падаткаабкладаньня, выдаленьня законных «пралазаў», якія дазваляюць карпарацыям і багатым амэрыканцам пазьбягаць выплаты адпаведнай долі падаткаў.

Прэзыдэнт заклікаў Кангрэс прыняць законы, якія прадухілілі б перанос амэрыканскімі кампаніямі штаб-кватэр з ЗША ў краіны з больш нізкімі падаткамі.

Вялікая краіна ня мае права тыраніць маленькую

У міжнароднай частцы звароту да Кангрэсу Барак Абама заявіў, што міжнародная кааліцыя, якую ўзначальваюць ЗША, спыніла прасоўваньне групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Іраку і Сырыі.

Прэзыдэнт ЗША прывёў сытуацыю вакол Украіны як прыклад дэманстрацыі «амэрыканскай сілы» і сілы дыпляматыі.

«Мы адстойваем прынцып, што вялікая краіна ня мае права тыраніць маленькую, — сказаў Абама.— Мы супрацьстаім агрэсіі Расеі, падтрымліваем дэмакратычнае будаўніцтва ва Ўкраіне, умацоўваем гарантыі, прадстаўленыя нашым саюзьнікам па НАТО. У мінулым годзе, пакуль мы і нашы саюзьнікі напружана працавалі над санкцыямі, раздаваліся галасы, што агрэсіўная палітыка Пуціна ўяўляе сабой майстэрскае спалучэньне сілы і стратэгічнага разьліку. Сёньня мы бачым, што Амэрыка і яе саюзьнікі адзіныя і што іх пазыцыя моцная, у той час, як Расея ізаляваная, і яе эканоміка трашчыць па швах».

Прэзыдэнт ЗША назваў сваё рашэньне аднавіць дыпляматычныя адносіны з Кубай спробай «паспрабаваць нешта новае» замест стратэгіі, якая не дала вынікаў. Паводле яго, існуе магчымасьць у выніку працягу перамоўнага працэсу прадухіліць зьяўленьне «ядзернага» Ірану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG