Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве ліквідавалі асяродак сэпаратыстаў


Украінская міліцыя і СБУ ліквідавалі арганізацыю сэпаратыстаў на Харкаўшчыне. Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Арсен Авакаў.

«У выніку ажыцьцяўленьня спэцыяльнай апэрацыі праваахоўнікі спынілі існаваньне арганізацыі прарасейскіх актывістаў. Падчас ператрусу офісу праваахоўнікамі канфіскаваная антыўкраінская агітацыйная літаратура. Дзейнасьць так званай грамадзкай арганізацыі „Ісход“ спыненая. Грамадзкі рух „Ісход“ гучна заявіў пра сябе ў сетцы інтэрнэт месяц таму», — адзначыў Авакаў.

«Не ўсе пагодзяцца, што адзін з лідэраў так званага «Ісходу», наваяўленай сэпаратысцкай арганізацыі, будзе ў турэмнай камэры разам са сваімі сьцяжкамі ХНР. Але я лічу, яму там і месца. Надта мне і астатнім харкаўчанам ня хочацца пераўтварэньня Харкава ў адзін са спустошаных гарадоў акупаваных «расейскімі народнымі рэспублікамі», — адзначыў кіраўнік МУС Украіны.

Учора сілавікі ў Харкаве пачалі ператрусы і затрыманьні ў рамках контртэрарыстычнай апэрацыі. 19 студзеня ў гэтым горадзе ля Маскоўскага райсуду адбыўся выбух. Пракуратура папярэдне кваліфікавала яго як «тэракт». Зараз у харкаўскіх бальніцах знаходзіцца 13 пацярпелых.

У апошнія месяцы ў Харкаве адбыліся некалькі выбухаў: на чыгунцы, ля ваенных аб’ектаў і кавярняў.

XS
SM
MD
LG