Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 студзеня. Дзень абдымкаў, прэм’ера «Матухны Кураж» па-беларуску, народзіны Крысьціяна Дыёра


Фота: Ігар Канановіч, Менская вобл., г. Клецк, новы касьцёл

Фота: Ігар Канановіч, Менская вобл., г. Клецк, новы касьцёл

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Міжнародны дзень абдымкаў. Сьвята пачалося ў асяродзьдзі заходнеэўрапейскага студэнцтва ў 1970-я гады. Лічыцца, што падчас сяброўскіх абдымкаў людзі абменьваюцца душэўным цяплом. Некаторыя мэдыкі лічаць, што абдымкі павышаюць імунітэт, узровень гемаглябіну, а таксама гармону аксытацыну, які выклікае зычлівае стаўленьне да іншых.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню беларускай навукі, з удзелам прадстаўнікоў міністэрства адукацыі, Акадэміі навук, Дзяржкамітэту па навуцы і тэхналёгіях. Пачатак у 12.30

У менскім палацы культуры прафсаюзаў (пр. Незалежнасьці, 25), прэм’ера спэктаклю «Матухна Кураж і яе дзеці» паводле п’есы Бэртальда Брэхта. Упершыню на беларускай мове, пераклад Генадзя Бураўкіна. Пачатак а 19-й гадзіне.

У гісторыі:

1793 — Вялікая француская рэвалюцыя: паводле пастановы суду пакараны сьмерцю былы кароль Людовік XVI

1939 — адкрыцьцё Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, сёньня Дзяржаўны мастацкі музэй.

1954 — у ЗША спушчаная на ваду першая ў сьвеце атамная падводная лодка «Наўтылус».

1965 — у Менску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.

2011 — інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

У памяці:

1818 — нарадзіўся Адам Кіркор, літоўскі і беларускі археоляг і выдавец

1905 — нарадзіўся Крысьціян Дыёр, францускі куцюр’е.

1924 — памёр Уладзімер Ленін, лідэр расейскай рэвалюцыі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы.

1938 — памёр ў Гулагу беларускі паэт Янка Туміловіч.

1950 — памёр Джордж Оруэл, ангельскі пісьменьнік і журналіст, аўтар сусьветна вядомых антыўтопій «Фэрма» і «1984».

1953 — нарадзіўся Пол Ален, заснавальнік Microsoft

1978 — памёр Алесь Салавей, беларускі паэт.

2012 — памёр Яўген Шатохін, беларускі мастак і палітычны дзяяч.


Цытата:


Жанчыны найбольш прывабныя ва ўзросьце ад трыццаці пяці да сарака. А паколькі нямногія жанчыны выходзяць з саракагадовага ўзросту, пік прывабнасьці можа цягнуцца вечна.

Крысьціян Дыёр

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG