Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак: Каталікі ня мусяць размнажацца як трусы


Папа Францішак прамаўляе да журналістаў на борце самалёта, які 19 студзеня вяртаўся зь Філіпінаў у Рым
Папа Францішак прамаўляе да журналістаў на борце самалёта, які 19 студзеня вяртаўся зь Філіпінаў у Рым

Папа Рымскі Францішак заявіў, што ня згодны з меркаваньнем, што «добрыя каталікі» мусяць быць як «трусы» і мець шмат дзяцей. І падкрэсьліў, што найважнейшае ў бацькоўстве — гэта адказнасьць.

Гэтак Папа Рымскі, які вяртаўся зь Філіпінаў у Рым, адказаў на пытаньне журналістаў, што бы пантыфік сказаў сем’ям, якія маюць больш дзяцей, чым здольныя пракарміць. Паводле «Бі-Бі-Сі», падчас візыту на Філіпіны пантыфік наведаў дзяцей, якіх кінулі бацькі, бо не маглі дазволіць сабе іх выхаваньне.

Францішак сказаў, што абараняе пазыцыю каталіцкай царквы супраць прымяненьня штучнай кантрацэпцыі, але гэта ня значыць, што «хрысьціяне мусяць мець дзяцей адно за адным». Касьцёл дазваляе засьцерагацца супраць цяжарнасьці выключна з дапамогай каляндарнага мэтаду.

Кіраўнік Каталіцкага касьцёлу, які налічвае 1,2 мільярда вернікаў, асудзіў гэтак званую «ідэалягічную калянізацыю» сем’яў у разьвіваных краінах. Паводле Францішка, сучасныя заходнія ідэі, напрыклад, кантрацэпцыя або аднаполыя шлюбы, усё часьцей распаўсюджваюцца групамі, арганізацыямі ці нават дзяржавамі як ўмова для аказаньня дапамогі ў разьвіцьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG