Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газпром адмяняе зьніжку на газ для Ўкраіны


Кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў, што ад 1 красавіка ягоная кампанія адмяняе 100-даляравую зьніжку на куплю расейскага газу Ўкраінай.

У адпаведнасьці з ранейшым плянам цана расейскага газу для Ўкраіны ў лістападзе-сьнежні 2014 году склала 378 даляраў (з улікам згаданай зьніжкі да кантрактнай цаны вышынёю 100 даляраў за тысячу кубамэтраў). Канчатковая цана паставак газу для Ўкраіны на першы квартал 2015 году пакуль не агучвалася. Папярэдняя цана, якую агучвалі бакі, была на ўзроўні 340-360 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Аляксей Мілер, які заявіў аб скасаваньні зьніжкі на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым, таксама паведаміў, што «Газпром» накіраваў ўкраінскаму «Нафтагазу» ліст, у якім нагадаў аб запазычанасьці 2,44 мільярда даляраў за пастаўлены раней расейскі газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG