Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навальны: «Бяз санкцый расейская армія была б ужо ў Адэсе»


Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

Расейскі апазыцыйны лідэр Аляксей Навальны, асуджаны да хатняга арышту, даў па тэлефоне інтэрвію францускай газэце Le Monde.

Паводле Навальнага, пазыцыі Пуціна на міжнароднай арэне сталі больш слабымі. Аднак у Расеі цалкам іншая сытуацыя. Менавіта таму, што ён адчуў, што яго пазыцыі слабеюць, Пуцін разьвязаў вайну, справакаваў антызаходнія настроі, ўзмацніў прапаганду. Але яго падтрымлівае значная частка грамадзкай думкі — падкрэсьлівае апазыцыянэр.

Навальны адказаў і на пытаньне аб заходніх санкцыях. «Санкцыі і дрэнная эканамічная сытуацыя ў цэлым наносяць шкоду расейскаму народу Але бяз гэтых санкцый расейская армія была б ужо ў Адэсе. Санкцыі робяць ціск на Пуціна і ва ўнутраным пляне. Яны спрыяюць яго аслабленьню. Пакуль гэта падштурхоўвае яго да абарончых дзеяньняў: узмацненьня палітычных рэпрэсій, падаўленьня СМІ, працягу вайны ва Ўкраіне. Што тычыцца доўгатэрміновых пэрспэктыў, я нічога не магу сказаць. У Пуціна толькі адзін амбіцыйны плян: памерці ў сваім ложку, пабываўшы пажыцьцёвым прэзыдэнтам Расеі. Я думаю, што ў будучыні Расея будзе ўсё больш актыўна ісьці па шляху Беларусі. Нацыяналізм будзе ўзмацняцца», — мяркуе Навальны.

На яго думку Крэмль ня можа ўдзельнічаць у мірным урэгуляваньні ва Ўкраіне. «Гэта стала пытаньнем палітычнага выжываньня для Ўладзіміра Пуціна. Ён ня можа сабе дазволіць бачыць Украіну, якая дамаглася посьпеху. Гэта быў бы занадта небясьпечны прыклад для расейцаў, а таксама для іншых краінаў рэгіёну».

Што тычыцца Крыму, то ён, паводле Навальнага, яшчэ доўга ня будзе вернуты Ўкраіне. «Я разумею, што маё выказваньне не спадабалася ўкраінцам, але гэта рэалістычная пазыцыя. Перш чым думаць аб вяртаньні, трэба правесьці новы рэфэрэндум, трэба забраць у жыхароў Крыму раздадзеныя ім расейскія пашпарты. Калі ўсё рабіць паводле закону, гэта складана і патрабуе шмат часу».

Навальны выклаў сваю пазыцыю ў справе Charlie Hebdo. «Я супраць цэнзуры, будучы сам ахвярай цэнзуры. Мой сайт недаступны ў Расеі. Гэта кепскае рашэньне — перашкаджаць расейскім газэтам публікаваць карыкатуры. Але паказальна, што адначасова з разьвіцьцём нацыяналістычнай рыторыкі Пуцін стымулюе рэлігійны фундамэнталізм, перш за ўсё праваслаўны, але таксама ісламскі ў Чачні».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG